Время работы:
с 7:00 до 19:00
Телефон:
56-25-30,56-22-85
Адрес:
ул. Головацкого

125а

Самай важнай для любога чалавека з'яўляецца тая мова, на якой ён упершыню вучыцца размаўляць і пазнаваць навакольны свет. Гэта мова дзяцінства, мова на якой размаўляюць у сям'і, мова першых узаемаадносін у грамадстве. З самага нараджэння неабходна закласці ў душу дзіцяці гэту спадчыну – родную мову. 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова... Што можа параўняцца з яе напеўнасцю і прыгажосцю? Напярэдадні свята ў ДУА «Яслі-сад № 18 г. Гомеля» прайшлі тэматычныя мерапрыемствы: заняткі, гутаркі, тэатралізаваная дзейнасць па матывах беларускіх казак. Завяршыла цыкл мерапрыемстваў свята "Родная мова – крыніца празрыстая". Дзецям, бацькам і гасцям была прадастаўлена магчымасць пагутарыць на беларускай мове, яшчэ раз успомніць традыцыі, фальклор беларускага народа. Займальны аповед і прэзентацыя зборнікаў твораў для дзяцей і дарослых госця мерапрыемства Нікіцінай Наталлі Васільеўны, паэта, члена літаратурнага аб'яднання «Пралеска», дазволілі яшчэ раз дакрануцца да жывога слова паэзіі.

Тыдзень беларускай мовы, праведзены ў дашкольнай устаноў, паказаў, наколькі гэтае свята вельмі важна і патрэбна. Без мовы не існаваў бы свет. На мове мы думаем, размаўляем, робім. У міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека. Кожны мае магчымасць убачыць гэты нацыянальны скарб, які трэба шанаваць, любіць, берагчы і перадаваць наступным пакаленням.

Алена Мальчукова, загадчык

dsc_0209.jpg

dsc_0212.jpg

dsc_0224.jpg

dsc_0241.jpg

dsc_0251.jpg

dsc_0262.jpg

dsc_0289.jpg

footer