Время работы:
с 7:00 до 19:00
Телефон:
56-25-30,56-22-85
Адрес:
ул. Головацкого

125а

Педагогі гуляюць у рынга

Кіраўнікі дзвюх устаноў, Алена Караткевіч і Алена Мальчукова, добра ведаюць, што такое асабісты прыклад у справе выхавання фізічнай культуры і прывіцця культурных каштоўнасцей.
У гэты дзень па традыцыі педагогі ўстаноў сустракаюцца на міжраённым сяброўскім турніры, дзе спаборнічаюць у валейболе. На гэты раз была прапанавана навінка — спартыўная гульня рынга. Заўважу, што знаёмства з правіламі гэтай гульні ў кіраўнікоў фізічнага выхавання дашкольных устаноў Гомеля адбылося толькі ў канцы сакавіка гэтага года. Спецыяльна арганізаваны метадыстамі вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама трэнінг “Правілы гульні рынга: формы і метады пераемнасці дашкольнай установы і сярэдняй школы ў спартыўных гульнях” стаў сюрпрызам для аўдыторыі. Большасць, як аказалася, і не чулі пра такую спартыўную гульню.
Сёння кіраўнікі фізічнага выхавання практычна аднадушна сцвярджаюць, што дзеці баяцца прадмета, які ляціць у іх (мяча, фрысбі, валанчыка), лічачы гэта апраўданнем адсутнасці “школы мяча” ў сваёй дзейнасці. Давялося задумацца, ці выконваюцца праграмныя патрабаванні ў адукацыйнай галіне “Фізічная культура”. Захацелася паспрабаваць нешта нязвыклае, тое, што выклікае цікавасць. Кольцы рынга могуць стаць альтэрнатывай мячу ў многіх рухавых гульнях, а элементы спартыўнай гульні рынга — падводзячымі практыкаваннямі да валейбола. Дзейнічаючы з кольцам рынга, дзіця зможа практыкавацца ў вызначэнні блізкасці/далёкасці прадметаў, людзей, развіваючы тым самым вакамер і прасторавую арыентацыю.
Зразумела, немагчыма навучыць чаму-небудзь дзіця, не спасцігнуўшы гэта самому, а тут якраз з’явілася магчымасць паспрабаваць сябе ў новай гульні. Для пробнага матча метадысты прапанавалі праект распрацаванага дапаможніка па рынга. Загадчыкі названых вышэй дашкольных устаноў тэрмінова звязаліся са старшынёй Беларускай федэрацыі рынга, набылі неабходнае абсталяванне і пачалі асвойваць методыку гульні. На падрыхтоўку было ўсяго 7—8 дзён. Гульня прайшла ў тры партыі і завяршылася перамогай работнікаў ясляў-сада № 18.
Цяпер міжраённы рынга-турнір будзе штогадовай традыцыяй. 
Людміла БЫСТРОВА, 
метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама.
footer