Ціха, чароўна, таямніча! І здаецца, што само Купалле з глыбіні стагоддзяў апускаецца на Зямлю, каб пабыць з людзьмі. Пабыло яно і ў дзіцячым садку № 18 г.Гомеля. Святкавалі Купалле дарослыя і дзеці. У гэты дзень варажылі на вянках, спявалі вяселыя песні, вадзілі карагод, шукалі цудоўную, непаўторную папараць-кветку, якая прыносіць шчасце, здароўе, даўгалецце. Дзеці жартавалі, адзін аднаму радаваліся.
Ты, Купалле, і наступным годам нас не забывай!
Вера Мурашка, выхавальнік