Время работы:
с 7:00 до 19:00
Телефон:
56-25-30,56-22-85
Адрес:
ул. Головацкого

125а

21 лютага-дзень Роднай  мовы. 
Добрай традыцыяй  па захаванні багацця нацыянальнай культуры, фарміраванні любові да Айчыны і роднай мовы стала святкаванне ў "Яслях-садзе №18 г.Гомеля" "Дня Роднай мовы”. Гэты дзень мы традыцыйна пачынаем заняткамі "Беларусь-наша радзіма". Выхыванцы сярэдняй і старэйшай груп у адпаведнасці з адукацыйнай праграммай дашкольнага навучання знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай мовы і вучацца размаўляць па-беларуску на занятках па развіцці маўлення. Азнаямленне дзяцей з традыцыямі, побытам і культурнай спадчынай беларускага народа арганізавана праз знаёмства з мастацкай літаратурай,з  вуснай народнай творчасцю. 
Кожны дзень у нашым садку гучыць беларуская мова: не толькі на занятках, але і ў гульях, казках, на святах, якія мы часта ладзім. Гасцей мы таксама сустракаем усмешкай і родным словам. 
Так няхай жа гучыць паўсюль родная мова!
 Вера Мурашка, выхавальнік 
footer