Роднае слова… Яно ўваходзіць у наша жыцце з вуснаў маці яшчэ з маленства. Добрай традыцыяй па захоўванні багацця нацыянальнай культуры, фарміраванні любові да роднай мовы стала правядзенне ў дзіцячым садку Дня беларускай моы. Кожную пятніцу ў нашым садку гучыць беларуская мова не толькі на занятках, але і ў гульнях, казках, на святах. Ўсіх у гэты дзень сустракаем усмешкай і родным словам. Так і адбылося 21 лютага. Ў гэты дзень прайшлі розныя мерапрыемствы: забавы для дзяцей старэйшага ўзросту “Падарожжа па беларускіх гульнях”; у сярэдніх групах – гульні-інсцэніроўкі, драматызацыі.
Пры актыўным удзеле бацькоў былі падрыхтаваны альбомы “Мой родны Гомель!”, “Вуліцы майго горада”. Для бацькоў праведзена кансультацыя “Чытайце дзецям казкі”. Дашкольнікі і х бацькі атрымалі магчымасць далучыцца да вытокаў роднай мовы, пазнаць яе мілагучнасць і прыгажосць слоў.
Хай льецца песняй мова родная!
Вера Мурашка, выхавальнік дашкольнай адукацыі